Выходзіць другая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратурных анекдотаў ад Сяргея Шапрана

«Беларускі гістарычны анекдот. Кніга 2» аўтарства Сяргея Шапрана заўтра выходзіць у продаж.

«Першая выйшла пяць гадоў таму і амаль адразу разышлася. Тады і цяпер галоўныя персанажы — асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні: А. Адамовіч, З. Азгур, М. Багдановіч, Р. Барадулін, Я. Брыль, В. Быкаў, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, П. Глебка, У. Дубоўка, У. Караткевіч, Я. Колас, А. Куляшоў, Я. Купала, І. Лучанок, Я. Маўр, А. Макаёнак, А. Міцкевіч, У. Мулявін, П. Панчанка, А. Сыс, М. Шагал — 100 герояў і 500 гісторый», — адзначаецца ў анатацыі да праекта.

Кніга Сяргея Шапрана мае сваю адметнасць: рэальнасць і пісьменніцтва спалучаны ў зборніку так, што часам складана адрозніць вымысел ад факта.

«І гэта ёсць другая ўмова жанру — дакументальнасць пажаданая, але неабавязковая, — анансуецца выданне. — Як не згадаць тут Максіма Танка: «Чытаю біяграфіі нашых класікаў. Многіх я знаў асабіста. Як іх залізаныя і прычасаныя партрэты розняцца ад тых, якімі яны былі ў сапраўднасці людзьмі, у меру святымі і ў меру грэшнымі, а не нейкімі манекенамі».

Сяргей Шапран — філолаг, журналіст, даследчык літаратуры. Апошнія гады займаецца даследаваннямі жыцця і творчасці Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, а таксама Уладзіміра Някляева.

Набыць выданне можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!