Выдавецтва «Скарына» падрыхтавала беларускі пераклад рамана Оскара Уайльда «Партрэт Дорыяна Грэя» і просіць падтрымаць выданне

У лонданскім выдавецтве «Скарына» (Skaryna Press) скончылі рэдагаваць беларускі пераклад славутага (і адзінага) раману Оскара Уайльда «Партрэт Дорыяна Грэя». Засталося зусім крыху, каб аддаць кнігу ў друк.

Па-беларуску гэты класічны тэкст яшчэ ніколі не выходзіў. Пераклад зроблены паводле бесцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе.

Каб ажыццявіць выданне, патрэбная дапамога — 1,500 еўра на выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай кнігі. Сабрана амаль 700.

Усе ахвярадаўцы атрымаюць электронную версію кнігі, а пры падтрымцы звыш £20 (прыблізна 24 еўра ці 27 амерыканскіх даляраў) — і друкаваную. Імёны дабрадзеяў — з іх згоды — надрукуюць у кнізе.

Падтрымаць выданне можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!