Выдавецтва «Папуры» расказала пра кніжныя планы на 2024 год

У гэтым годзе ў мінскім выдавецтве «Папуры» запланаваныя два пераклады Рэмарка, працяг гісторыі пра Мешу ад Надзеі Ясмінскай, багата ілюстраванае выданне пра беларускіх нячысцікаў, дзіцячая і дарослая кнігі пра грошы і некалькі перакладаў.

«Мае цудоўныя гісторыі на добры сон». Пераклад з французскай Кацярыны Маціеўскай. 20 пяшчотных гісторый з чароўнымі ілюстрацыямі. Пацешаць дзетак і напоўняць іх сны ўтульнасцю і спакоем. Адпраўлена ў друк. Чакаецца ў канцы траўня.

«Як Меша знайшоў хвост». Аўтар Надзея Ясмінска, ілюстратар Кацярына Дубовік.

Жыў Меша сярод людзей за цёплай печкай, а пра хвост і не думаў. А як прагналі небараку ў лес, зразумеў ён, што цяжка там жыць без хваста. Але дзе яго ўзяць?

Адпраўлена ў друк. Чакаецца ў канцы траўня.

«Сабака Мані» Бода Шэфер. Пераклад на беларускую Ігар Крэбс. Самая вядомая ў свеце дзіцячая кніга пра грошы. Аднойчы Кіра знаходзіць на вуліцы параненага сабаку і забірае яго да сябе. І хто б мог падумаць, што звычайны лабрадор акажацца сапраўдным фінансавым геніям? Яшчэ ідзе праца над кнігай.

«Беларускія нячысцікі. Лясныя» і «Беларускі нячысцікі. Водныя і балотныя». Аўтар і ілюстратар Артур Басак пры ўдзеле Аліны Длатоўскай. Легендарныя дзеннікі дасведчанага нячысціказнаўцы. Кнігі будуць шыкоўныя! Тканкавы карэньчык, залатое і срэбнае цісненне літар. Ужо адпраўлены ў друк. Чакаецца ў канцы траўня.

«Тры таварышы» Эрых Марыі Рэмарка. Пераклад на беларускую Уладзімір Папковіч. Глыбокі і кранальны аповед пра сяброўства, каханне і здольнасць выжываць ў суровых рэаліях міжваеннай Германіі, які пакідае след у сэрцах кожнага чытача. Яшчэ ідзе праца над кнігай.

«На заходнім фронце без змен» Эрых Марыі Рэмарка. Яшчэ ідзе праца над тэкстам. Пераклад на беларускую Сяргея Матыркі. Гэта пранізлівая і лірычная гісторыя пра страты, пакуты і расчараванні вайны.

«Самы багаты чалавек у Вавілоне». Аўтар — Джордж Сэмюэл Клэйсан. Пераклад на беларускую Наталля Зайцава. Сусветны бестселер пра грошы, які амаль сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг па кіраванні фінансамі. Яшчэ ідзе праца над кнігай.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!