Выдавецтва «Мяне няма» рыхтуе кнігу Максіма Жбанкова — 37 тэкстаў пра Беларусь

У «ШокингКульт. Книга перемен» увайшлі выбраныя тэксты аднайменнага ютуб-праекта Максіма Жбанкова.

37 тэкстаў пра Беларусь і вось гэта ўсё, што здарылася з намі пасля 2020-га. Але, не — гэта не хронікі падзеяў і не прыватныя нататкі.

Гэта mind games — канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры. Спробы знайсці маркеры для зламанага часу, пакуль ляціш разам з ім з ніадкуль у нікуды і намагаешся не з’ехаць з глузду.

«Для мяне гэтыя тэксты сталіся эмацыйнай тэрапіяй і крэатыўнай перазагрузкай. Магчыма, гэта спрацуе і з кімсьці яшчэ», — кажа аўтар.

Метафарычна. Нязручна. ШокінгКультурна. Жбанкоў як ён ёсць.

Замовіць кнігу можна тут. Папяровы наклад чакаецца ў чэрвені 2026 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!