Knihauka — такую назву мае новая інтэрнэт-кнігарня ад выдавецтва «Янушкевіч». Сайт пакуль працуе ў тэставым рэжыме, ды ўсё ж праз яго ўжо можна набыць вядомыя «хіты» выдавецтва — ад перакладаў на беларускую твораў Салі Руні, Джорджа Оруэла, Фрэнсіса С. Фіцджэральда — да апошніх раманаў Альгерда Бахарэвіча — «Ператрус у музеі», «Хлочык і снег», «Анталогіі паэтак» ад Вальжыны Морт, дзіцячай літаратуры па-беларуску.
«З цягам часу гэтая пляцоўка стане асноўнай — менавіта тут будзе адкрывацца папярэдні заказ, выкладвацца навінкі і запускацца разнастайныя акцыі», — падкрэслівае Андрэй Янушкевіч.
Праз сайт можна заказаці кнігі ў Вялікабрытанію, Францыю, Іспанію, Ізраіль, Літву, Латвію і Эстонію — тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro. Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур’ерскія службы.
«Кожны зарэгістраваны кліент атрымае зніжку 5 % на першы заказ, — інфармуе выдавецтва. — За падпіску на навіны будуць дадатковыя балы ў праграме лаяльнасці. Зробім усё, каб нашым чытачам было максімальна выгадна трымаць акаўнт у нашай новай інтэрнэт-кнігарні».
За некалькі гадзін працы на пляцоўцы ўжо зарэгістраваліся 50 наведвальнікаў, адбылося 8 заказаў з Польшчы, Германіі, Латвіі.
Завітаць у «Кнігаўку» тут.