10 гадоў таму ў Мінску пачало дзейнічаць выдавецтва «Янушкевіч». Юбілей выдавецтва адзначае ў цэнтры Варшавы, на месцы будучай беларускай кнігарні.
«Паступова рыхтуемся да паўнавартаснай працы ў фармаце кнігарні, але ўжо з сённяшняга дня працуем як пункт самавывазу для інтэрнэт-заказаў. Афармляйце заказ на knihauka.com, выбірайце тып дастаўкі «Самавываз» і завітвайце на ul. Kłopotowskiego 4, каб яго забраць», — паведамляецца ў сацсетках выдавецтва.
З нагоды юбілею ад сёння і да канца тыдня купіць кнігі выдавецтва на knihauka.com можна са зніжкай 10%.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram