Выдавецтва Gutenberg Publisher выдае па-беларуску раманы Сашы Філіпенкі

Гэтай вясной выдавецтва Gutenberg Publisher выдае па-беларуску «Былога сына» і «Крэмулятар» — два раманы Сашы Філіпенкі.

Гэтыя кнігі Сашы Філіпенкі напісаны па-руску, аднак сёлета былі пераствораныя па-беларуску.

На сайце выдавецтва gutenbergpublisher.eu адкрытая перадзамова на абедзьве кніжкі (з дастаўкай па ўсім свеце, апроч Расіі): «Былы сын» паедзе да пакупнікоў ужо на гэтым тыдні, «Крэмулятар» — у канцы месяца. Таксама выданні з’явяцца ў афлайн-крамах Варшавы, Гданьска, Вільні і Беластока, паведамляе выдавецтва.

Самы першы раман пісьменніка — «Былы сын» — расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне на Нямізе і 10 гадоў праляжаў у коме. Ім апекавалася бабуля, якая, у сваю чаргу, старалася бачыць свет вачыма ўнука, каб усё яму распавесці, калі той ачуняе. Яна расказвае, а чытач узгадвае тое, што беларусы перажылі за гэты час: усё адно як цэлая краіна праляжала ў коме, бо не было нейкага імпульсу, які б прымусіў гэтае жывое цела ўстаць і нешта для сябе зрабіць.

Раман «Крэмулятар» прысвечаны падзеям, якія адбываліся ў часы сталінскіх рэпрэсій. Галоўны герой — дырэктар Маскоўскага крэматорыя — днём крэміраваў савецкую эліту, памерлую сваёй смерцю, а ўначы — целы расстраляных у НКВД. Яго арыштоўваюць праз дзень пасля нападу нацысцкай Германіі на СССР і абвінавачваюць у шпіянажы.

У Беларусі на пісьменніка Сашу Філіпенку заведзена крымінальная справа. Таму выдавецтва нагадвае, што перш чым везці кнігі ў Беларусь, варта пераканацца, што гэта бяспечна.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!