Восеньскія Дзяды адсвяткуюць у Азярцы пад Мінскам

Дзень памяці продкаў, ці Дзяды, адзначаюцца сёння — 2 лістапада.

А ў суботу, 4 лістапада, Дзядоў згадаюць у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы.

У традыцыйным беларускім календары Дзяды адзначаліся як найменей 4 разы на год па чатырох порах году: Масленічныя, Траецкія, Велікодныя і восеньскія. Але менавіта восеньскія лічыліся галоўнымі ў гадавым памінальным коле і называліся яшчэ Вялікімі Дзядамі. Згодна з вераваннямі, у гэтыя дні дзяды наведваюць сваіх нашчадкаў, прыходзяць да іх на памінальную вячэру, паглядзець, як яны ўшаноўваюць памяць пра дзядоў, як дбаюць аб гаспадарцы. А нашчадкі імкнуліся як мага лепей прадэманстраваць сваю годнасць і дбайнасць, абрадавай трапезай дзякавалі дзядам за добры ўраджай напрыканцы года.

Гаспадыні зранку распальвалі печ і гатавалі абавязковыя памінальныя стравы – бліны, куццю, галушкі, канун.

У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могілкі, на якіх пакідаюць пачастунак.

Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы запрашае далучыцца да старадаўніх традыцый святкавання Дзядоў. Актыўных ўдзельнікаў чакаюць прызы!

Вас чакаюць:

  • Тэматычная лакацыя, прысвечаная містычным аспектам Дзядоў;
  • Рэканструкцыя абраду «Асяніны»;
  • Майстар-класы.

Кошт квіткоў: для дарослых – 10,50 рублі; студэнтаў ды школьнікаў – 5,50 рублі; для дашкольнікаў – бясплатна.

Дата: 4 лістапада

Час: з 13:00 да 14:00

Месца: Музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.