Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча і Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні. Фота: Радыё Свабода.
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча выйграў публічны тэндар на арэнду будынка па вуліцы Віленскай 20-1С, вядомага пад назвай Беларускі дом.
У гэтым жа будынку на вуліцы Віленскай, 20 знаходзіцца і Цэнтр беларускай супольнасці і культуры.
Новая дамова аб арэндзе будынка будзе заключана на 10 гадоў, — паведаміла кіраўніца ўстановы Людвіка Кардзіс Радыё Свабодзе. З праекту дамовы, якую Беларускі музей імя І. Луцкевіча атрымаў ад гарадскога самакіравання, арэнда памяшкання павялічыцца з 121 еўра да 1669 еўра за год.
«За пяць гадоў арэнды будынак ператварыўся ў сапраўдны цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Літве», — сказала Людвіка Кардзіс.
Акрамя музея тут дзейнічае адзіная ў Літве публічная беларуская бібліятэка, працуюць тыднёвая беларуская дзіцячая школка і моўныя курсы, рэгулярна праводзяцца мастацкія імпрэзы і сустрэчы. У найбліжэйшых планах — свята беларускай паэзіі і Дзень роднай мовы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram