Скрыншот з відэа, у якім Мікіта Мелказёраў сфармуляваў пытанні Віктару Бабырыке, калі той знаходзіўся ў зняволенні.
1. Наколькі лёгка ці цяжка захаваць веру ў людзей?
Захаваць веру ў людзей лёгка, калі ты разумееш, што ў любых абставінах і асяроддзі, дзе б ты не апынуўся і дзе вакол цябе не вельмі добрыя і прыемныя людзі, колькасць гэтых людзей мізэрная. У параўнанні з той колькасцю, з якой табе пашанцавала сустракацца ў жыцці.
2. Наколькі лёгка ці цяжка захаваць веру ў Беларусь?
Захаваць веру ў Беларусь таксама лёгка, таму што для мяне Беларусь — гэта беларусы. А яны, у сваёй большасці, шчырыя, добрыя і неабыякавыя да іншых людзей. І гэта, нягледзячы на тое, што сёння за гэтую дабрыню і павагу многія з іх праходзяць праз катаванні.
3. На колькі лёгка ці цяжка не зламацца?
Не зламацца цяжэй. Таму што, калі ты не ведаеш нічога аб тым, як выглядае свет і як ён да цябе ставіцца, калі табе кажуць, што ты нікому не патрэбны і ўсе пра цябе забылі, калі аб гэтым сведчыць усё навокал, то гэтыя не фізічныя, а псіхалагічныя катаванні, вельмі непрыемныя. Аднак адзіны сродак пераадолець гэта — разуменне, што ведаць — не заўсёды важна. Большую ролю мае вера ў тое, пра што я адказаў у першых двух пытаннях.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram