Фота: Ражэ дэ ле Пастур (1399/1400-1464), трыпціх распяцця.
Сёлета Вялікдзень святкуюць разам і каталікі, і праваслаўныя, і пратэстанты. Reform.news сабраў гарады і месцы, дзе беларусы могуць наведаць набажэнствы па-беларуску і далучыцца да галоўнага з хрысціянскіх святаў.
Службы Вялікага тыдня ідуць у Варшаве у Рэктарскай царкве святога Бенона (Kościół Rektoralny św. Benona) з 18 красавіка.
Сёння, 19 красавіка, а 18.00 у храме па адрасе Piesza 1 распачанецца Вялікая Усяночная.
Заўтра, 20 красавіка, на Раство Хрыстова, Беларускае душпастырства ў Варшаве запрашае на Велікодную літургію ўжо ў Царкву Успення Прасвятой Багародзіцы.
Пачатак — 15.30. Адрас: Cerkiew Zaśnięcia Najświętszej, Miodowa,16.
***
Ксёндз Вячаслаў Барок запрашае ўсіх хрысціянаў-беларусаў святкаваць Вялікдзень у варшаўскім Касцёле святога Александра.
Вігілія Пасхальная распачнецца 19 красавіка ў храме на Плошчы Трох Крыжоў у храме а 21.00.
«Молімся па-беларуску», — адзначае Вячаслаў Барок, якога днямі беларускі рэжым прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем».
«Хрыстос перамог смерць і зло. Разам з ім і мы пераможам», — нагадвае святар, звяртаючыся да вернікаў.
***
У панядзелак, 21 красавіка, Беларускі хрысціянскі збор і тэатр лялек «Батлейка+» запрашаюць святкаваць Вялікдзень па-беларуску.
Абвесткай пра імпрэзу падзяліўся ў сваіх сацсетках пратэстанцкі святар Сергій Мельянец.
Прыходзьце ў другі святочны дзень, каб:
Уваход вольны. Месца: Puławska, 114, Макотув, Варшава.
Дата і час: 21 красавіка ў 17.00.
Раскладам службаў на Вялікдзень падзялілася Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату ў Вільні на чале з Георгіем Роем і Аляксандрам Кухтам.
Велікодная літургія 20 красавіка распачнецца ў 00.00 у Лютаранскай кірсе па адрасе Vokeiciu g. 20.
Запланавана трансляцыя службы для тых, хто не здолее прыйсці.
Велікодная абедніца на беларускай мове адбудзецца ў будынку Беларускай царквы на Bokšto g. 4 а 10.30.
Можна трапіць 20 красавіка на Велікодную літургію па-ўкраінску ў Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца 20 красавіка на Lukiškių skg. 6.
Велікодныя службы праходзяць у Нью-Ёрку ў Беларускім праваслаўным катэдральным саборы святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне.
Тут расклад такі:
Паўночня распачнецца сёння а 22.30.
Пачатак Велікоднай Літургіі 20 красавіка — 00.00.
Асвячэнне Пасак — 03.00.
Адрас Сабора св. Кірыла Тураўскага — 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY.
Пасхальная вігілія ў Касцёле Найсвяцейшай Троіцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску сёння пачнецца а 19.00.
20 красавіка – Вялікдзень – Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана:
7.00 – Рэзурэкцыя
9.00, 11.00 – Урачыстая Святая Імша.
Пасля кожнай Імшы ладзіцца асвячэнне страў на велікодны стол.
Нагадаем, што Касцёл Святога Роха знаходзіцца па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 44А.
***
Беларускамоўныя службы ладзяцца і ў Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Пасхальная Вігілія ў храме на Плошчы Свабоды ў Мінску пачнецца ў 21.45.
Падчас Вігіліі адбываецца аднаўленне абяцанняў Святога Хросту – вернікі павінны мець з сабой свечкі, звяртае ўвагу Парафія.
20 красавіка, у Велікодную нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана, расклад такі:
7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і Святая Імша.
10.00 11.30 13.00 18.30 – Святыя Імшы.
У Велікодны панядзелак, 21 красавіка, Святыя Імшы пройдуць: а 7.00 гадзіне, а 8.00, а 12.00 і ў 18.30.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram