Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі для творцаў і культурніцкіх дзеячаў (педагогаў, кіраўнікоў інстытуцый, мастакоў і г. д.) з Украіны і Беларусі.
Праект адрасаваны людзям з Украіны і Беларусі, якія праз вайну ці палітычную сітуацыю пакінулі свае краіны. У ім могуць таксама прыняць удзел асобы, якія перасеклі польскую мяжу да 24.02.2022.
Рэзідэнцыя доўжыцца чатыры месяцы.
У 2023 годзе рэзідэнцыі праводзяцца ў два тэрміны: 1) май-жнівень 2023 года і 2) верасень-снежань 2023 года.
У анкеце неабходна ўказаць, на які з тэрмінаў вы хочаце падаць заяўку. Можна выбраць абодва тэрміны.
Набор на рэзідэнцыю праводзіцца ў перыяд з 22.03.2023 па 11.04.2023, па заканчэнні гэтага тэрміну каманда музея правядзе ацэнку заявак і сустрэнецца з выбранымі асобамі да абвяшчэння вынікаў.
Заяўнікі будуць апавешчаныя аб выніках апытання да 17.04.2023.
Рэзідэнцыя прызначана для людзей, якія маюць досвед працы ў сферы культуры (мастакоў, людзей, якія займаюцца культурніцкім менеджментам і адукацыяй), якім блізкая праца з людзьмі. Вырашальным крытэрыем з’яўляецца вопыт заяўніка і ідэя, якую ён хоча развіваць. Дадатковай перавагай будзе вышэйшая адукацыя ў адной з названых абласцей.
Патрабуецца веданне польскай або англійскай мовы, неабходнай для камунікацыі.
Музей прадастаўляе зарплату ў памеры 520 еўра брута ў месяц на працягу ўсяго тэрміну пражывання.
Музей дае сродкі ў памеры 1150 еўра брута на вытворчасць мастацкіх мерапрыемстваў, у тым ліку тых, якія з’яўляюцца вынікам супрацоўніцтва падчас рэзідэнцыі. Дэталі будуць узгадняцца індывідуальна з запрошанымі да супрацоўніцтва асобамі.
На рэзідэнцыю таксама можна падаць заяўку як дуэт або калектыў, але зарплата і сродкі на рэалізацыю праекта застаюцца нязменнымі.
***
У 2023 годзе на рэзідэнцыю будуць абраныя два чалавекі. Кожны з іх будзе працаваць з супрацоўнікам аддзела адукацыі Музея сучаснага мастацтва ў Варшаве. Мэта чатырохмесячнай рэзідэнцыі — рэалізаваць комплекс мерапрыемстваў, якія спалучаюць у сабе метады мастацкай і адукацыйнай работы.
Частка дзейнасці рэзідэнта павінна быць рэалізавана ў супрацоўніцтве з маладзёжным цэнтрам (які аб’ядноўвае вакол Музея сучаснага мастацтва ў Варшаве міжнароднае маладзёжнае асяроддзе) і Салідарным Цэнтрам культуры “Słonecznik”.
Выбраныя рэзідэнты будуць запрошаны для ўдзелу ў мерапрыемствах парку скульптур на Bródnie, які з’яўляецца мастацкім эксперыментам Музея сучаснага мастацтва ў Варшаве, распрацаваным пры супрацоўніцтве жыхароў і жыхарак раёна Таргувэк.
Сабраныя рэзідэнтам ідэі і распрацаваныя фарматы дзейнасці стануць важнымі складнікамі праграмы Музея сучаснага мастацтва ў Варшаве, а таксама будуць уключаны ў міжнародную сетку абмену вопытам у сферы мастацтва і культуры як ключавым элеменце дэмакратычнага грамадства.
Напрыканцы кожнай рэзідэнцыі адбудзецца тыднёвы навучальны візіт у адну з партнёрскіх устаноў Музея сучаснага мастацтва ў Варшаве, якая ўваходзіць у склад Канфедэрацыі L’internationale.
Як вопыт, так і папярэдняя ідэя павінны ўлічваць сумеснае выкананне дзеянняў / работ, а не толькі прадстаўленне гатовых аб’ектаў.
Форма і прадастаўленыя матэрыялы павінны быць адпраўлены на польскай або англійскай мовах.
Рэзідэнцыі ў Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве з’яўляюцца выразам салідарнасці з мастацкай супольнасцю краін, дзе адбываюцца ўзброеныя канфлікты або аўтарытарныя ўрады чыняць перашкоды ў творчай працы. Рэзідэнцыі з’яўляюцца часткай больш буйнога праекта «Музей абшчын», які рэалізуецца канфедэрацыяй L’internationale, што аб’ядноўвае найважнейшыя еўрапейскія музеі, мастацкія ўстановы, навукова-даследчыя і аналітычныя цэнтры. Звяртаючыся да лакальных гісторый, L’internationale факусуюццца на будучыні, каб прадставіць, распрацаваць і рэалізаваць бачанне свету, справядлівага, дэмакратычнага і ўстойлівага для ўсіх жыхароў планеты.
У 2023-2026 гадах L’internationale будзе рэалізоўваць праект «Музей абшчын», суфінансаваны праграмай ЕС Creative Europe. За гэты час канфедэрацыю створаць 14 устаноў: Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве (кіраўнік праекта), Museo Reina Sofía (Іспанія), MACBA (Іспанія), M HKA (Бельгія), Salt (Турцыя), Van Abbemuseum (Нідэрланды), MSU (Харватыя), Haus der Kulturen der Welt (Германія), HDK-Valand (Швецыя), NCAD (Ірландыя), ZRC SAZU (Славенія), Institute for Radical Imagination (Італія), Tranzit.ro (Румынія), Цэнтр даследаванняў візуальнай культуры (Украіна) і два афіляваных партнёра: IMMA (Ірландыя), WIELS (Бельгія) і L’internationale Association.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram