Ва Уроцлаве працягваюцца дні беларускай культуры: сатырычная выстава «Саюзная палата» працуе ў прасторы «Мапа жаданняў»

У межах Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ў творчай прасторы «Мапа жаданняў» ладзіцца выстава беларускай мастачкі Аляксандры Канафальскай «Саюзная палата». У сваіх калажах аўтарка сатарычна высмейвае стасункі двух дыктатараў Саюзнай дзяржавы ды не толькі.

Аляксандра Канафальская — мастачка па пясочнай анімацыі. Але гэтым разам яна знаёміць гледачоў з іншым бокам сваёй творчасці — Аляксандра працавала над сатырычным анімацыйны серыялам ад кампаніі NEXTA. Ён намаляваны і ажыўлены ў тэхніцы stop-motion. «Падзеі адбываюцца ў недалёкай будучыні, калі несталеючыя душой дыктатары трапляюць у псіхіатрычную клініку з разладам культу асобы і перакрыўленай карціна рэальнасці», — адзначаецца ў анатацыі.

 

Праца мастачкі.

Для стварэння пяці эпізодаў спатрэбілася незлічоная колькасць акварэльных дэталяў, які і леглі ў аснову выставы.

«Калі ты кагосьці баішся, і хтосьці для цябе з’яўляецца пагрозай, лічыцца, што трэба ўявіць яго голым, недарэчным, уявіць такую сітуацыю, у якой рассыпаецца яго сіла, з якой ён на цябе ўздзейнічае. Гумар — наша зброя», — сказала мастачка на адкрыцці экспазіцыі.

Праца мастачкі.

Учора гэтаксама на фестывалі ў Бюро Парламента Еўрапейскага ва Уроцлаве ладзіўся паказ кароткаметражнай стужкі «У жывым эфіры» Мары Тамковіч. Фільм прадстаўлялі акторы праекта.

Сёння, 7 кастрычніка, першай госцяй новага сезону «Мова Нанова» стала Кацярына Ваданосава.

Завяршаецца вечар чыткай п’есы «І вось я тут…», створанага на рэальных гісторыях актораў i акторак аматарскага тэатра «Дотык».

Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве будзе доўжыцца да 8 кастрычніка.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!