Ва Уроцлаве адбыўся канцэрт фольк-гурта Kriwiband

Канцэртам фольк-грута Kriwiband учора завяршыўся Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве. Тры салісткі калектыву, якія зараз жывуць у розных гарадах — Вераніка Круглова — у Берліне, Наста Хмель — у Кракаве і Акварэлія — ва Уроцлаве, сабраліся разам, каб выступіць перед публікай са старымі і новымі кампазіцыямі. Гэта другое выступленне жаночага трыа ва Уроцлаве.

Kriwi знаходзяцца ў выдатнай музычнай форме — у гэтым пераканаў учорашні іх канцэрт. Трыа прапаноўвае музычны прадукт, у якім злучаюцца фолк, джаз, індзі-рок, эстрадны флёр — гурт мае свае адметнае гучанне, якое выпястоўвалася гадамі. І хоць у другой палове выступлення дзяўчаты выкарыстоўвалі ў асобных песнях тэхна-біт, каб разварушыць публіку, зачароўвае менавіта акустычны «лайв» дзявочай бэнды. Здаецца, у гурта ёсць «толькі» гітара і тры галасы — але па выніку, гэта прыгожы, стыльны, шчыльны sound.

Фота: Reform.news
Фота: Reform.news
Фота: Reform.news

На канцэрце прагучалі дзве прэм’еры трэкаў, а таксама Kriwi праспявалі вядомую кампазіцыю «Лісты», прысвечаную палітвязням. Завершылася выступленне выкананнем культавага каверу на песню Depeche Mode Freelove — «Без гучных словаў».

Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве ладзіўся пяць дзён — з 16 па 20 кастрычніка. У яго межах адбыліся паказы спектакляў, творчыя сустрэчы, лекцыі, вернісажы, экскурсіі, квізы, кніжны і кірмаш рамеснікаў. У прыватнасці, ва Уроцлаў са сваім спектаклем «З@мова» прыехала каманда беларускіх актораў ByTeatr з Варшавы, даследчыца і вядоўца Кацярына Ваданосава выступіла з лекцыяй «Мода эпохі паўстання Кастуся Каліноўскага», а Уладзімір Някляеў, Наста Кудасава і Святлана Курс чыталі свае творы і падзяліліся сваімі думкамі пра літаратуру на адмысловай сустрэчы ў Centrum na Przedmieściu. 12-ты фестываль ладзіўся пад слоганам «Разам — далей».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!