Памяшканне Андрэеўскага сабора ў Запарожжы пасля расійскіх абстрэлаў. Фота: Суспільне Запоріжжя
Напярэдадні праваслаўнага Вадохрышча сёння раніцай 18 студзеня расійская армія нанесла два ракетныя ўдары па Запарожжы. У выніку абстрэлу памяшканні Андрэеўскага сабора атрымалі пашкоджанні як звонку, так і ўнутры, — паведамляе «Суспільне Запоріжжя».
Унутры абрынулася столь, а таксама была нанесеная значная шкода ўбранню сабора.
Галоўная ікона сабора — абраз свяціцеля Андрэя Першазваннага з яго мошчамі — атрымала мінімальныя пашкоджанні.
Выбуховая хваля таксама пашкодзіла царкоўную Лаўру, распавёў святар Яраслаў. У цяперашні час вернікі і служыцелі ў саборы ліквідуюць наступствы абстрэлу і ўжо пачалі збор сродкаў на аднаўленне.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram