Дом-музей мастачкі Паліны Райко, размешчаны ў горадзе Алёшкі, апынуўся пад вадой.
Пра гэта на Facebook паведаміў прадстаўнік Херсонскага абласнога дабрачыннага фонду імя Паліны Райко мастак Сямён Храмцоў.
Паліна Райко пачала маляваць у 69 гадоў, пачаўшы з выявы белага голуба на брамцы.
За некалькі гадоў яна запоўніла малюнкамі ўсе паверхні сваёй хаты, а таксама магілы сваякоў на могілках.
Дзеля захавання спадчыны інсітнай творцы ў 2008 годзе мастак Вячаслаў Машніцкі стварыў Херсонскі абласны дабрачынны фонд імя Паліны Райко. Да поўнамаштабнага ўварвання ў яе доме праходзілі фестывалі, рэзідэнцыі, здымкі фільмаў.
Цяпер Алёшкі акупаваныя войскамі РФ. Падчас акупацыі Херсоншчыны Вячаслаў Машніцкі знік без вестак.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram