У Гастомелі пад Кіевам сёння, 2 снежня, вандалы зрэзалі разам з кавалкам сцяны дома графіці брытанскага мастака Бэнксі — жанчыну з бігудзі ў процігазе і з вогнетушыцелем.
Фота апублікаваў відавочца інцыдэнту Сяргей Жук на сваёй старонцы ў Facebook.
«Толькі што на нашых вачах вандалы зрэзалі вядомы твор #banksy«, — напісаў ён.
Мужчына дадаў, што на месца здарэння адразу прыехалі паліцэйскія і затрымалі вандалаў. Па яго словах, злодзеі — «маладыя забяспечаныя людзі».
Нагадаем, што вядомы брытанскі ананімны мастак стрыт-арту Banksy пацвердзіў, што зрабіў сем графіці ў розных гарадах і пасёлках Украіны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram