В Беларуси освобождено 14 политзаключенных. Об этом сообщили Джон Коул (John Coale), заместитель Кита Келлога (Keith Kellogg), и Офис Светланы Тихановской.
Полный список освобожденных пока не опубликован. Известно, что на свободе оказались Сергей Тихановский, Игорь Карней, Наталья Дулина, Акихиро Гаевский-Ханада, Сергей Шелег, Галина Краснянская, Кирилл Балахонов, Аллан Ройо.
Напомним, сегодня в Минск приезжал спецпредставитель президента США Кит Келлог. Он провел переговоры с Александром Лукашенко.
🔥 Поддержите Reform.news донатом!
Вызваленая палітзняволеная Галіна Краснянская
Дата нараджэння: 14 лістапада 1956
Дата затрымання: 27 красавіка 2023
Прад’яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Дата прысуду: 12 студзеня 2024
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Ананіч Алена
Месца зняволення: ПК № 4
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь, Пенсійны ўзрост
Справы: Данаты
Галіна Андрэеўна Краснянская асуджаная паводле ч. 2 арт. 361-3 КК па абвінавачванні ў фінансаванні ўдзелу, навучання, іншай падрыхтоўкі альбо выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі.
Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці, мае шведскае грамадзянства. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.
Да шлюбу Галіна мела прозвішча Коваль. Яна нарадзілася ў Бабруйску, ў “вайсковым гарадку Кісялевічы”. Некалі там быў буйны ваенны гарнізон і школа была створаная акурат для дзяцей вайскоўцаў. У незалежнай Беларусі працавала спачатку ў вайсковай частцы, а пасля інжынерам у прыватнай фірме.
12 студзеня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе Краснянскай быў вынесены прысуд. Як паведамляе тэлеграм-канал дыяспары ў Швецыі Sveriges Belarusier, суд прысудзіў ёй пяць гадоў пазбаўлення волі. Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч.
3 траўня 2024 г. унесена МУС у «спіс экстрэмістаў».
Вызвалены палітвязень Сяргей Шэлег
Дата нараджэння: 28 верасня 1960
Прад’яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
Дата прысуду: 22 сакавіка 2024
Вынік суда: 8 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Папко Анастасія
Справы: Данаты
Заява аб прызнанні палітвязнем
У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя тым, хто ў зняволенні)
Сяргей Шэлег
Сяргей Васільевіч Шэлег быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 2 арт. 290-1 (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), ч. 1 і 2 арт. 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-2 (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021).
Суддзя Анастасія Папко разглядала справу з 19 па 22 сакавіка 2024 года. Прысуд — 8 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі і штраф 600 базавых велічынь.
5 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Святлана Бандарэнка.
2 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вызвалены палітвязень Кірыл Балахонаў
(справа «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта»
Дата нараджэння: 25 снежня 2003
Дата затрымання: 8 лістапада 2022
Прад’яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Дата прысуду: 7 ліпеня 2023
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бачышча Алена
Кірыл Васільевіч Балахонаў — адзін з пяці ўдзельнікаў закрытага чата «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта», аб затрыманні якіх МУС даў справаздачу ў пачатку лістапада 2022 года. Чат МУС прызнала экстрэмісцкім фармаваннем тыднем раней. У ведамстве распавялі, што супраць затрыманых распачалі крымінальную справу па артыкуле аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання.
Судзілі 17-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці Алега Паўлавіча Дабрыднева, 19-гадовых жыхароў Гомельскай і Брэсцкай абласцей Кірыла Балахонава і Уладзіслава Аляксандравіча Ефімовіча, 27-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці Аляксандра Іванавіча Рукойця. Лёс яшчэ аднаго затрыманага — невядомы. У Мінскім абласным судзе 5 ліпеня 2023 года таксама быў асуджаны 17-гадовы Мікіта Бруй.
У прэс-рэлізе МУС гаварылася, што адзін з затрыманых — гэта 18-гадовы жыхар Буда-Кашалёва Кірыл Балахонаў, які збіраўся «паехаць ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях у складзе нацыяналістычнага батальёна».
Дзеянні Дабрыднева і Балахонава кваліфікавалі паводле ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), Ефімовіча – паводле ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), Рукойця – паводле ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ў ім) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці).
Чацвёра хлопцаў утрымліваюцца пад вартай.
Справу разглядалі з 29 чэрвеня па 7 ліпеня 2023 г. у Мінскім абласным судзе. Працэс у закрытым рэжыме вяла Алена Бачышча.
пока вы сиськи мнёте Наша Нива уже всё написала
Ну так и п*3дуй на свою ниву, чего ты здесь трешься?