Украінскі кампазітар Раман Грыгораў (Роман Григорів) сыграў на ракеце рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ — 27 «Ураган» тры свае кампазіцыі, — піша «Суспільне культура».
Грыгораў выканаў свае творы разам з аркестрам «Кіеўская камерата» ў Андрэеўскай царкве ў Кіеве. Ён ператварыў расійскую ракету БМ-27 ад РСЗА ў музычны інструмент, на якім ён грае асноўную тэму кампазіцыі, нібы на віяланчэлі ці кантрабасе.
Музыка назваў гэта «рытуалам ачышчэння».
Відэа выступу выклалі на YouTube.
Пастаноўшчыкам выступіў яго калега, кампазітар Ілля Разумейка.
Раман Грыгораў і Ілля Разумейка — украінскія кампазітары, заснавальнікі лабараторыі сучаснай оперы Opera Aperta і фестывалю сучаснага мастацтва Porto Franko, аўтары оперы Chornobyldorf, якая ўвайшла ў спіс найлепшых шасці сусветных опер па версіі Music Theater Now і Iyov.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram