У журы 82 кінапрэміі «Залаты глобус», найвядомейшай амерыканскай узнагароды, якая прысуджаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы з 1944 года за працы ў кінафільмах і тэлевізійных карцінах, будзе працаваць беларуская кінакрытык, — напісала ў сацсетках Ірэна Кацяловіч. У 2022 годзе яна стала першай грамадзянкай Беларусі, якая ўключылася ў працу журы другой па прэстыжнасці прэміі ў амерыканскай кінаіндустрыі пасля «Оскара».
Акрамя яе ў журы увайшоў кінакрытык Максім Карпіцкі. Ён будзе ўдзельнічаць у вызначэнні пераможцаў у другі раз.
Падача заявак на ўдзел у «Залатым глобусе» пачынаецца ў верасні гэтага года. Фінальнае галасаванне па вызначэнні пераможцаў адбудзецца ў снежні 2023-га.
Кінапрэмія будзе ўручацца на пачатку 2025 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: