Так выглядаў помнік да зносу. Фота: t.me/spadczyna
У вёсцы Слабодка Астравецкага раёна, што на пад’ездзе да памежнага пункта «Катлоўка – Лаварышкі» на беларуска-літоўскай мяжы, прыбралі помнік паўстанцам 1863 года. Помнік у выглядзе вялікага мяча, засаджанага напалову ў зямлю, паставілі ў 2013 годзе да 150-й гадавіны паўстання, піша тэлеграм-канал «Спадчына».
Верагодна, помнік быў знішчаны яшчэ ў 2023 годзе ці раней. Нашай рэдакцыі даслалі здымкі месца, дзе знаходзіўся помнік, датаваныя лютым і сакавіком 2024 года.
На мячы былі два крыжы (каталіцкі і праваслаўны), герб «Пагоня», а таксама на лязе быў выбіты пароль касінераў: «Каго любіш? – Беларусь! – То ўзаемна…».
Раней супраць помніка выступалі прарасейскія актывісты.
Вядома, што помнік быў усталяваны на прыватнай тэрыторыі і на прыватныя сродкі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram