У вёсцы Семежава прайшоў унікальны абрад «Калядныя Цары», уключаны ў спіс спадчыны ЮНЕСКА

Вечар з 13 на 14 студзеня — адно са свят каляднага цыкла: «Шчадрэц» (Шчодры вечар). На гэты час у адным з рэгіёнаў Беларусі прыпадае ўнікальны народны абрад «Калядныя цары», які існуе толькі ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна. Гісторыя абраду вядзе пачатак з XVIII стагоддзя, калі непадалёк ад гэтай вёскі колішняй Случчыны стаялі часці царскай арміі. Як сведчыць мясцовае паданне, у дні святrавання Новага года (паводле старога стылю) салдаты хадзілі па дварах з вясёлым «спектаклем», просячы ад гаспадароў пачастункаў.

Абрад «Калядныя Цары» ў Семежава. Фота: «Мінская праўда»

Пасля таго, як вайскоўцы пакінулі вёску, мясцовыя жыхары захавалі традыцыю і ператварылі яе ў каляднае дзейства. У яго аснове — стылізаванае салдацкае шэсце: сямёра хлопцаў у белых касцюмах, чырвоных паясах і высокіх папяровых ківерах абыходзяць дамы, разыгрываючы сцэны з народнай драмы «Цар Максіміліян» і жадаючы гаспадарам дабра.

Абрад «Калядныя Цары» ў Семежава. Фота: sb.by

На падзею штогод прыязджаюць госці з розных гарадоў і краін.

У 1996 годзе абрад «Калядныя Цары» адрадзілі. З 2009 года абрад «Калядныя Цары» адносіцца да культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Абрад важны і сёння, таму што ён нагадвае пра жывую сілу традыцый. Гэта не паказ для турыстаў, а сапраўдны народны звычай, у якім захоўваецца памяць пакаленняў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!