У Вялікі тэатр Беларусі ўзялі яшчэ аднога расійскага артыста

Месца звольненых беларускіх спецыялістаў у Вялікім тэатры Беларусі стала займаюцца расійскімі артыстамі. У рэпертуары дзяржаўнай установы заяўлены новы саліст — Кірыл Панфілаў з Казані.

Панфілаў з 2023 года выступаў у Оперным театры Маскоўскай кансерваторыі, цяпер ён задзейнічаны ў пастаноўках беларускага тэатра. У прыватнасці, заняты ў новай оперы тэатра «Арлеанская дзева» Пятра Чайкоўскага. Гэтым спектаклем плануецца адкрыць новы 93-й сезон.

Пры гэтым папаўненні на сайце ўстановы ўсё ж не закрыты ўсе вакансіі артыстаў-вакалістаў па тыпах галасоў.

За апошні час склаўся літаральна пул расійсіх адмыслоўцаў у кіраўніцтве тэатра. З мая 2025 года мастацкім кіраўніком беларускага тэатра прызначаны народны артыст Рэспублікі Башкартастан дырыжор Арцём Макараў. Галоўны балетмайстар тэатра — заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Колб.

Оперу «Арлеанская дзева» ставіў Георгій Ісаакян з Расіі. У тэатры працуе расійскі мастак па святле Ірына Вторнікава.

Акрамя артыстаў, і ў самім рэпертуры ўстановы пераважаюць пастаноўкі на музыку расійскіх кампазітараў.

Так, сёлета тэатр абвясціў «Год Пятра Чайкоўскага», і акрамя выйшэзгаданай прэм’еры «Арлеанская дзева» рыхтуе новую. У лістападзе на сцэне адбудзецца прэм’ера новай харэаграфічнай версіі балета «Шчаўкунок» у пастаноўцы таго ж Ігара Колба. Гэта будзе ўжо шосты спектакль на музыку Чайкоўскага ў афішы тэатра.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!