У Вільню прывязуць з Варшавы выставу пра Мінск «Я хачу дадому»

У Беларускім музеі у Вільні 1 чэрвеня адкрыецца выстава «Я хачу дадому».

«Я хачу дадому» ­- гэта выстава мінскіх фатографаў, якія не могуць вярнуцца дадому. Аўтары спрабуюць стварыць бяспечны Мінск, у які хочацца вярнуцца.

«Акрамя фота Менску беларускіх фатографаў у эміграцыі вы будзеце слухаць саўндскейп Менску, пабачыце AR аб’екты, паглядзіце фільм, зможаце пакутаваць у Пакоі Спакою (які не даваў пакою прапагандыстам у свой час:) і нават… забраць Менск дадому — у выглядзе паштовак і альбому Take Minsk Home. Прыходзьце, запрашайце сяброў, інфармацыя на выставе ёсьць таксама на ангельскай мове, — пішуць яе арганізатары – HeartBreaking Performance Art Group — у анатацыі праекта.

Выстава «Я хачу дадому» раней была паказана ў Варшаве, у Музеі вольнай Беларусі.

Што будзе на адкрыцці:

  • куратарская экскурсія па выставе;
  • сумесны прагляд кранальнага фільма пра беларусаў Варшавы у эміграцыі;
  • прэзентацыя фотаальбома;
  • дыскусія.

Дата: 1 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Адрас: Vilniaus, 20.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.