У Вільні пройдзе варкшоп, на якім навучаць ствараць і дапаўняць артыкулы пра кнігі ў «Вікіпедыі»

7 лістапада ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца варкшоп, на якім можна будзе навучыцца ствараць і дапаўняць артыкулы ў «Вікіпедыі» пра кнігі, аўтараў, сюжэты і персанажаў.

Мерапрыемства арганізавана ініцыятывай Let’s Wiki. У якасці эксперта выступіць бібліятэкар і выдавец Ігар Іваноў, які раскажа, як правільна працаваць з «Вікіпедыяй» і як запаўняць не толькі яе, але і іншыя праекты, напрыклад «Вікісховішча» ці «Вікіцытатнік».

Мерапрыемства будзе праходзіць у гібрыдным фармаце, можна далучыцца анлайн.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Калі: 7 лістапада ў 18:30.

Дзе: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча на Віленскай, 20.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!