У Вільні прайшоў фестываль беларускай традыцыйнай песні «Беларусь старажытная» — фотафакт

Сёння, 8 лістапада, у Вільні прайшоў VI фестываль беларускай традыцыйнай песні «Беларусь старажытная». У праграме былі выступы фальклорных гуртоў з Літвы, Польшчы і Беларусі і майстар-класы па традыцыйных спевах. Таксама можна было ўбачыць і пачуць беларускія музычныя народныя інструменты. Сярод удзельнікаў: Жэмерва (Польшча), «Беларускі Цуд» (Беларусь — Літва), Сяржук Доўгушаў, Абра (Латвія), Laukis (Літва), Тургелянка, Язняле, «Ойра» і іншыя.

Фота: facebook/harecki

Фестываль адбыўся пры пры падтрымцы Дэпартамента па нацыянальных меншасцях Літвы. Гэта ўжо шосты па ліку фестываль, які праводзіць ў Доме культуры Новай Вільні Таварыства беларускай культуры ў Літве на чале з Аляксандрам Адамковічам.

Фэст традыцыйна штогод праводзіцца ў другую суботу лістапада, бо ў гэты дзень адбыўся першы фестываль у 2019 годзе. Тады выступалі выключна беларускія калектывы, прычым большасць іх была з Беларусі. Пасля таго, як закрылася мяжа, фармат імпрэзы змяніўся.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!