Фота: @tbublikawa.
У арт-прасторы «KROPKA» ў Вільні адкрылася выстава прац мастачкі Святланы Баевай. Экспазіцыя складаецца з арыгінальных твораў, якія сталі асновай візуальнага шэрагу і анімацыйнага калажа да антываеннага кліпа гурта N.R.M. «Si Vis Pacem Para Bellum» («Хочаш міру — рыхтуйся да вайны»).
Падзея прымеркаваная да 6-годдзя гуманітарнага цэнтра «Dapamoga», які сістэмна падтрымлівае ахвяр рэпрэсій і вайны, а таксама дапамагае грамадзянам Беларусі і Украіны ў цяжкіх сітуацыях.
На імпрэзе Святлана Баева прадставіла свае працы разам з лідарам гурта N.R.M. Пітам Паўлавым.
У межах выставы абвешчаны дабрачынны аўкцыён на антываенную карціну мастачкі «Параненая Амазонка». Стартавы кошт — 1000 еўра.
«Дапамога» — лічбавая платформа і арганізацыя беларусаў у Літве і па ўсім свеце, якая спалучае экстраную падтрымку, практычную дапамогу, аб’ядананне супольнасці, каб перасяленцы з Беларусі маглі здабыць бяспеку, стабільнасць і ўпэўненасць. Арганізацыя прадаўсталяе дапамогу як з жыллём і працаўладкаваннем, так з медыцынскай і псіхалагічнай падтрымкай.
Выстава дае магчымасць убачыць ужывую творы, якія задалі настрой кліпу N.R.M. і зрабіць унёсак у дабрачынную місію цэнтра. Падтрымаць тут.