У Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»

У цэнтры Вільні адбудзецца сустрэча з аўтарам кнігі «Тастамент Рагвалода», будуць чытаць прозу і вершы Алеся Аркуша, гутарыць пра Полацк, разгадваць загадкі беларускай гісторыі.

Кніга «Тастамент Рагвалода» аб’яднала творы полацкай тэматыкі — апавяданне «Тастамент Рагвалода» і два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба». Падзеі ў іх адбываюцца на працягу ўсяго XX стагоддзя. Але перадусім яны звязаныя з міфамі, легендамі і таямніцамі гісторыі Полацка, горада, напоўненага міфамі, легендамі, асобамі і іх адметнымі гісторыямі. Але аўтар не абмяжоўваецца выключна вядомымі сюжэтамі, а дадае да іх свае. Напрыклад, пра кубак Баторыя ці сімвалічны дракар лёсу Беларусі.

Ва ўсіх тэкстах з кнігі ёсць рысы дэтэктыву, кроплі метафізікі, каліва таямніц і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад гісторыка і мовазнаўцы Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара; ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага; ад княза Рагвалода да Торвальда.

Можна будзе набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара.

Алесь Аркуш — аўтар вершаў, прозы, эсэістыкі і крытычных артыкулаў. Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі.

Час: 18 жніўня, 18.00

Месца: Вільня, Šv. Ignoto g., 5

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.