У прасторы CreateCulture Space 12 кастрычніка а 15:00 адбудзецца cтэндап-трагедыя ў дзвюх дзеях «Два тут – два там».
«Не лекцыя, не партфоліа-рэв’ю, не творчы вечар. Стэндап-трагедыя», – распавядае пра сваю будучую прэм’еру Міхаіл Гулін.
Міхаіл Гулін — мастак-канцэптуаліст, куратар выставачных праектаў, акцыяніст. Стварае жывапісныя палотны, аб’екты, перформансы, а таксама курыруе выстаўкі, у якіх заўсёды падымае грамадска-палітычныя праблемы сучаснасці.
Даследуе сацыяльныя стэрэатыпы і рэагуе на навакольную рэчаіснасць з дапамогай культурных адсылак і іроніі. Актуальныя пытанні сённяшняга дня часта разыгрываюцца ім у вобразах поп-культуры.
Дата: 12 кастрычніка, 15:00
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
Уваход: free donation
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram