Фота: facebook.com/hlybinia.
15 верасня ў продаж выйдзе новы роман Віктара Марціновіча — «Глыбіня». «Што будзе з намі, калі мы раптам апынёмся па розныя бакі — краіны, гісторыі, уласнага жыцця?», — адзначаецца ў анатацыі ўроцлаўскага выдавецтва KEW, якое публікуе кнігу беларускага пісьменніка.
Апошні твор у буйной форме выходзіў у аўтара восем гадоў таму, заўважае bellit.info. «Глыбіню» прэзентуюць як «постапакаліптычны раман з гісторыяй кахання і фіналам, які насамрэч — толькі пачатак».
Беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч стварыў напружаны і эмацыйны твор пра разлом, які праходзіць праз лёсы людзей. Тут ёсць усё: досвед сыходу і яго цана, складаная этыка адносін паміж «сваімі» і «чужымі», унутраныя канфлікты, што не даюць спакою», — гаворыцца ў апісанні.
Сачыць за кнігай можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram