Фота: facebook.com/viachorka
Беларускія акторы Аляксей Сапрыкін і Бажэна Шамовіч паўдзельнічалі ў чытанннях «Дзядоў» Адама Міцкевіча, якія прайшлі ў цэнтры Варшавы каля помніка паэту.
Па ўсёй Польшчы сёння прайшло «Нацыянальнае чытанне» — штогадовая акцыя, падчас якой публічна чытаюць творы польскай класікі. Сёлета выбралі твор Міцкевіча «Дзяды».
У «Дзядах» вельмі шмат сімвалічных момантаў, звязаных з беларускай культурай, нават самога выразу «Дзяды» не было ў польскай мове. Паэт Андрэй Хадановіч адзначаў, што абрад «з нашых абшараў, з Беларусі, з Вялікага Княства Літоўскага. У паэме ўваскрашаецца паўязычніцкі, паганскі ў сваёй аснове, але не чужы нашай версіі хрысціянства абрад выклікання духаў нябожчыкаў».
Па запрашэньні прэзыдэнта Караля Наўроцкага на імпрэзе прысутнічала і Святлана Ціханоўская. На экранах падчас цырымоніі можна было бачыць помнік Міцкевічу у Мінску.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram