Фота: А.Ш.
У нядзелю, 15 лістапада, у Варшаве прайшла цырымонія развітання з Янам Памедорам Рэўцкім (Сяргеем Пархацем). Цырымонія прайшла без урны з прахам: праз арганізацыйныя фармальнасці крэмацыя адбудзецца пазней, на наступным тыдні, пасля чаго прах перавязуць у Беларусь для пахавання ў блізкім сямейным коле.
Развітацца з Памедорам у беларускай кавярні на вуліцы Kobielska, 75 сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек — сябры, знаёмыя і прадстаўнікі беларускай супольнасці. Прысутныя запалілі свечкі, пакідалі запіскі са словамі памяці і дзяліліся ўспамінамі пра яго.
Фота: А. Ш.Ян Памедор Рэўцкі быў адным з аўтараў «Музыкальной газеты». У 2012 годзе ён пераехаў у Польшчу, дзе стварыў у «Фэйсбуку» групу «Беларусы ў Варшаве», якая аб’яднала каля 28 тысяч чалавек. Апошнім часам ён працаваў барыста ў варшаўскіх кавярнях Kakao і Temperatura, займаўся валанцёрствам і падтрымліваў беларускую супольнасці.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram