Фота: сацсеткі фестывалю.
Трэцяга кастрычніка ў Варшаве адбудзецца другі фестываль беларускай квір-культуры BelQueerFest. Падзея разгорнецца адразу на двух знакавых для польскай ЛГБТК+ супольнасці пляцоўках: у QueerMuzeum Warszawa і найстарэйшым гей-бары сталіцы Ramona. Гасцей чакае насычаная праграма: ад спецыяльнага гід-тура і перформансу да жывога канцэрта і начнога DJ-сэта.
BelQueerFest 2.0 – гэта прастора для сустрэчы і аб’яднання польскага і беларускага квір-кам’юніці ў эміграцыі. Важная місія фестывалю – пазнаёміць аўдыторыю з агульнай гісторыяй ЛГБТК+, выбудаваць сацыяльныя і культурныя сувязі, а таксама даць выразны голас беларускім артыстам на польскай сцэне.
Што ў сёлетняй праграме?
• 14:30 — QueerMuzeum Warszawa: фестываль адкрыецца спецыяльным гід-турам па галоўнай экспазіцыі з беларускай інтэпрэтацыяй ад Міці Ермаловіча-Дашчынскага.
• 17:30 — Адразу пасля тура адбудзецца перформанс «Найважнейшае» ад артыста Кірыла Машэкі.
• 20:00 — Ramona Bar: увечары праграма перамесціцца ў бар Ramona. Гледачоў чакае жывы канцэрт беларуска-польскага гурта Nocne Ptaki.
• 21:30 — Ramona Bar: Drag Show.
• 23:00 — Ramona Bar: бліжэй да ночы стартуе DJ-сэт ад petar_tverkal з удзелам запрошаных дрэг-каралевен.
BelQueerFest праходзіць у Варшаве ўжо другі раз. Першы фестываль, які адбыўся ў 2024 годзе, аб’яднаў літаратурны квір-слэм, лекцыі-дыскусіі аб гісторыі беларускага ЛГБТК+ актывізму і сакавітую музычную вечарынку, пацвердзіўшы неабходнасць такой падзеі.
Час і месца: 3 кастрычніка, QueerMuzeum Warszawa і Ramona Bar.
Мовы: беларуская і польская.
Уваход — вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram