У Варшаве пройдуць беларускія «Вячоркі»

16 кастрычніка ў Цэнтры «Łowicka» ў Варшаве пройдуць першыя беларускія «Вячоркі».

Гэта новы цыкл культурных сустрэч, які аб’яднае традыцыйныя спевы, танцы пад жывую музыку, канцэрты, народныя гульні і пачастункі.

Сярод выступоўцаў — «Танцы ў Пазнаньцы», студыя мужчынскага спеву Сяргея Доўгушава, «Спеўны сход» і спецыяльны госць — беларуска-польскі ансамбль, назву якога абвесцяць толькі падчас мерапрыемства.

«Стартуем у Варшаве з беларускімі «Вячоркамі»! І яшчэ важныя моманты: вяртанне «Спеўных сходаў» і прэзентацыя маіх новых мужчынскіх гуртоў. Чакаем усіх!», — запрашае на імпрэзу Сяргей Доўгушаў.

Уваход вольны, пачатак у 19.00

Адрас: Centrum Łowicka, ul. Łowicka 21, Warszawa

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram