Сёння ўвечары на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаўскім Каралеўскім замку былі аб’яўлены імёны лаўрэтаў дзвюх літаратурных прэмій — за найлепшыя дэбютныя і перакладныя кнігі. Перакладчыкі Яўген Папакуль і Сяргей Шупа былі адзначаны ўзнагародамі двойчы.
«Мы шчаслівыя, што сёлета ў нас з’явілася магчымасць пасля вымушанага перапынку аднавіць уручэнне гэтых прэмій і захаваць традыцыю і пераемнасць дзеля будучыні», — на цырымоніі падкрэслівалася, што пасля пэўнага адрэзку часу ўзнагарода, нарэшце, аднавілася і вярнула сабе афлайн-цырымонію.
“Кожная кніжка, якая сёння пераможа, больш за тое, якая ў шорт-лісце, яна, безумоўна, у гісторыі актуальнай беларускай літаратуры», — сказаў падчас агалошвання вынікаў прэміі «Дэбют» сябра журы, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, Міхаіл Бараноўскі, Таццяна Нядбай... — Андрэй Хадановіч нагадаў імёны лаўрэатаў былых «Дэбютаў», падкрэсліваючы значнаць узнагароды і яе сімвалічную вагу.
Так, лаўрэатамі літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча за 2021-2022 сталі:
«У перакладзе ў нас заўжды класныя кнігі. І ў «Дэбюце», і ў Прэміі Шэрмана, здаецца, што іх усё больш і больш. За ім складана прагледзіць, убачыць нешта, — даў характарыку агульнай карціне з перакладамі Ціхан Чарнякевіч, агучываючы ўжо вынікі Прэміі Карласа Шэрмана. — Гэта мяняе ўспрыманне літаратуры, калі ўсё больш і больш становіцца перакладной кнігі — усе намінацыі ў нас спрацавалі, яны ёсць.
Але ў той жа час бачна, што па пэўным перыядзе праходзіць «разлом». Вельмі вялікая розніца паміж тым, што было прадстаўлена з кніг у 2021 годзе і ў 2022-м. Мяняюцца выдавецтвы, становіцца значна менш пазіцый. За гэтыя два сезона прэтэндавалі на прэмію 38 кніг, з іх у 2021 годзе: 8 — паэтычных, 10 — празаічных, 5 — дзіцячай літаратуры. У 2022 годзе дзякуючы выдавецтву Змітра Коласа, якое трымае марку паэтычнага перакладу ўжо не першы год, працуе, выдае, перакладчыкі вакол гэтага выдавецтва заўсёды былі згуртаваныя да апошняга, і дагэтуль яны працуюць, але прозы ўжо ў два разы меней — 5 пададзеных кніг, на дзіцячую літаратуру падалася толькі адна заяўка, і гэта таксама сведчыць пра тое, што адбылося ў 2021 і 2022 сярод выдавецтваў, нават сярод друкарняў — тыя рэпрэсіўныя практыкі, пра якія ўсе мы ведаем…
Тым не менш на Прэмію Шэрмана падавалі заяўкі 12 выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў — гэта вельмі някепскі паказчык. З’явіліся і шмат новых ініцыятываў», — зазначыў ён.
Так, лаўрэтамі Прэміі імя Карласа Шэрмана сталі:
За 2021 год:
За 2022 год:
Спецыяльным прызам журы за «смелы перакладчыцкі дэбют» ганаруецца Андрэй Строцаў за пераклад з англійскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» («Пазітыў-цэнтр», 2022).
Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе і прысвечаная памяці класіка беларускай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя.
Прэмія Карласа Шэрмана заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка і грамадскага дзеяча Карласа Шэрмана.
Суарганізатарамі прэміі выступаюць Bellvory Stiftung, Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.