У Варшаве ініцыявалі мастацкі аўкцыён з мэтай арганізацыі Новага года для дзяцей, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій

З 5 па 25 снежня 2024 года Беларуская культурная Прастора, што месціцца ў Варшаве, запускае анлайн-аўкцыён пад назвай «Свята будзе!». На аўкцыёне прадстаўлены працы беларускіх мастакоў, а ўсе выручаныя сродкі з продажу карцін пойдуць на арганізацыю Новага года, салодкага стала і набыццё падарункаў для беларускіх дзетак, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій і апынуліся ў вымушанай эміграцыі.

Сярод аўтараў прац мастакі Павел Лабурдаў, Надзея Саяпіна, Цемра, Яраслаў Кірвель, Лявон Вольскі, Юры Стыльскі, Дар’я Калечыц, Эльга Папова.

Каб прыняць удзел, трэба зайсці на сайт, выбраць карціну і зрабіць стаўку пад абраным лотам, запоўніўшы простую форму.

25 снежня арганізатары скантактуюцца з пераможцамі.

Усе атрыманыя сродкі будуць выкарыстаны на арганізацыю ялінкі, святочнага стала і падарункаў для дзетак. Таксама 15% ад продажу кожнай працы будзе перададзена мастакам як знак павагі да іх творчасці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!