Заснавальнік Фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк на Варшаўскім кніжным кірмашы. Фота: reform.news
У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’явіцца новая прастора беларускай кнігі — кнігарня, створаная ў партнёрстве з Фондам «Камунікат», адным з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў, якія займаюцца захаваннем і распаўсюдам беларускай літаратуры.
Адкрыццё кнігарні пройдзе 29 красавіка ў 17:30. Гасцямі мерапрыемства будуць пісьменнік Уладзімір Арлоў, заснавальнік Фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк, а таксама прадстаўнікі іншых выдавецтваў.
У вечар адкрыцця наведнікаў чакае:
«Імёны Свабоды» Уладзіміра Арлова, «Зэкамерон» Максіма Знака, «Ліквідацыю» Васіля Быкава — гэтыя і многія іншыя кнігі ўжо зусім хутка можна будзе набыць у Варшаве ў ЦБС.
Адкрыццё: 29 красавіка а 17:30
Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram