Фота: тг Аб'яднанага пераходнага кабінета.
«Беларускае грамадства займае ў большасці сваёй антываенную пазіцыю, што важна асвятляць у СМІ на адным з вядучых тэлеканалаў Еўропы», – падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў размове са старшынём рады дырэктараў «Euronews» Педрам Варгасам Давідам падчас мерапрыемства, прысвечанаму адкрыццю польскага офіса тэлеканала «Euronews» у Варшаве.
«Спадзяюся, што з адкрыццём офіса ў Польшчы «Euronews» будзе яшчэ больш звяртаць увагу на дзейнасць дэмакратычных сіл Беларусі, на барацьбу беларускага народа за свабоду, дэмакратыю і еўрапейскі выбар нашай краіны», – падкрэсліў Павел Латушка ў размове з выканаўчым дырэктарам «Euronews» Клаўсам Струмсам.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса, міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк, амбасадары замежных краін, акрэдытаваныя ў Варшаве, а таксама журналісты польскіх і міжнародных СМІ.
Павел Латушка ў размове са старшынём савета дырэктараў «Euronews» Педра Варгасам Давідам адзначыў, што для рэгіянальнай бяспекі Беларусь мае ключавое значэнне, а Лукашэнка з’яўляецца інструментам Расіі для стварэння пагроз, у тым ліку ваеннага характару, для краін-чальцоў ЕС. Аднак беларускае грамадства займае ў большасці сваёй антываенную пазіцыю, што важна асвятляць у СМІ краін-чальцоў ЕС, у тым ліку на адным з вядучых тэлеканалаў Еўропы. Таксама дасягнута дамоўленасць аб узмацненні ўзаемадзеяння паміж беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі і тэлеканалам «Euronews».
Педро Варгас Давід падкрэсліў, што тэлеканал будзе прапаноўваць беларусам у Беларусі бяспечны доступ да вяшчання «Euronews» з улікам рашэння рэжыму спыніць трансляцыю ў красавіку 2021 года тэлеканала на Беларусь.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram