У варшаўскай прасторы MIT Space прайшла аднадзённая выстава Кацярыны Пашкевіч «Памяць месца»

Выстава твораў Кацярыны Пашкевіч працавала толькі адзін дзень у варшаўскай прасторы MIT Space.

Кацярына Пашкевіч. Гравітацыйны палон. Алей. 2026. Фота: сацсеткі

Праект «Памяць месца» — пра ўзаемадзеянне трох герояў: чалавека, разбуранай архітэктуры і пейзажу. Аўтарцы хацелася прасачыць іх адносіны ва ўсёй паўнаце, знайсці адпаведныя ім метафары і паказаць розныя эмоцыі, якія ўзнікаюць у гэтым узаемадзеянні: страх, адчувальнасць, боль, цікаўнасць. «Я адчуваю, што прастора можа стаць для мяне не толькі нямым сведкам, а паўнавартасным удзельнікам гэтага досведу», — піша аўтарка у анатацыі.

Кацярына Пашкевіч. Дзве чырвоныя птушкі. Алей. 2026. Фота: сацсеткі

Цьютарам праекта з’яўляецца польская мастачка Дамініка Кавыня. Куратаркамі – Дар’я і Таццяна Пушко.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!