«У сэрцы кампазіцыі — ноты высакароднай картоплі». Польскі брэнд стварыў парфуму з водарам бульбы

«Polish Potatoes» — так называецца новая парфума ад польскага брэнда BOHOBOCO, якая неўзабаве мусіць з’явіцца ў продажы ў Польшчы. Яе стваральнік, польскі стыліст і парфумер Міхал Гільберт Лях злучыў у новым прадукце водар бульбы з дзіцячымі ўспамінамі пра раннішні польскі кірмаш. «Polish Potatoes» — гэта даніна павагі практычнаму і суроваму зачараванню польскіх рынкаў, дзе на кожным кроку мы адкрываем для сябе магію унікальнасці ў прастаце», — распавёў ён пра новыя духі. У камплект да «Polish Potatoes» парфумер прапаноўвае духі «Oriental Saffron», якія ў сваю чаргу «пераносіць нас у сэрца ўсходняга базару, дзе з кожным удыхам адкрываюцца нязведаныя светы таямніц, хараства і пачуццёвага асалоды».

Кожная з парфумаў прадаецца асобна, і, у прыватнасці, «Polish Potatoes» ўжо выклікала цікавасць польскай аўдыторыі. «Гучыць вельмі цікава», «Не магу дачакацца новага рэліза», «Мне трэба паспрабаваць «Польскую бульбу», «Маладая бульбачка з кропам?» — спажыўцы жартуюць і сапраўды заінтрыгаваны новым прадуктам.

Фота: bohobocoperfume.pl.

Кампанія, як і належна, не пашкадавала красак у апісанні парфумнага сродку.

«Polish Potatoes» — гэта падарожжа ў дзіцячыя ўражанні. Глыбокія акорды буракоў, залацістай пшаніцы і яркай хвоі, прасякнутыя нотамі скуры і травы, знаёмяць нас з атмасферай шумнага рынку.

У цэнтры кампазіцыі пульсуюць ноты высакароднай картоплі, ружы, геліятропу і гваздзікі, выказваючы прыгажосць базарных рытуалаў. Польская бульба надае гэтай кампазіцыі насычаны характар, спалучаючы зямлістасць з адметнай саладосцю, аддаючы даніну павагі зямлі, якая з’яўляецца пачаткам усяго […]».

У продажы новая парфума з’явіцца з 16 кастрычніка. Кошт флакона 50 мл — 665 злотых. Цікава, ці будуць «бульбяныя» духі мець попыт у беларусаў?

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!