Скрыншот з відэа.
Petit Oiseau («Маленькая птушачка») — новы кліп у чатырох сцэнах выйшаў 7 сакавіка на YouTube-канале беларускай спявачкі і мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай. Спакуслівы, гіпнатычны, прыгожа аранжаваны трэк і эратычнае відэа з цытатай Артура Шапенгаўэра прапануюць паразважаць пра прыроду рамантычных узаемастасункаў.
«Маленькая птушачка» — на французскай мове. Варта адзначыць адметны, «цёмны», сексуальны вайб песняў Анастасіі Рыдлеўскай, які дасылае ў дадзены выпадку да лепшых узораў трып-хопу: Tricky, Portishead, але трымае ў сэрцы эмацыянальнасць «паўднёвай готыкі».
Анастасія Рыдлеўская стварае свой музычны «сплаў» і стыль, за праявамі якога вельмі цікава сачыць.
Аўтарка вядомага хіта Dance my own анансавала і выхад новага музычнага альбому, які адбудзецца 28 сакавіка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram