У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі абудзецца прэм’ера спектакля «Хам» паводле аповесці Элізы Ажэшкі

27 і 28 сакавіка ў мінскім тэатры РТБД адбудуцца прэм’ерныя паказы спектакля «Хам» — сцэнічнага даследавання чалавечых узаемаадносін па матывах аднайменнага твора класіка беларускай літаратуры, двойчы намінанта на Нобелеўскую прэмію Элізы Ажэшкі.

У культавай аповесці «Хам», напісанай у 1888 годзе, Эліза Ажэшка даследуе жыццё Нёманскага краю. Спектакль пераносіць літаратурных герояў у прастору па-за часам, акцэнтуючы ўвагу не на гістарычных ці сацыяльных падзеях, а на чалавечых узаемаадносінах і перажываннях.

«У беларускай вёсцы літуе час. Рыбак Павел, удавец, якога вабіць толькі бязмежны прастор Нёмана і рыбная лоўля, сустракае Франку – распусную гарадскую дзяўчыну, чыё з’яўленне цалкам змяняе яго размеркаванае жыццё.  Ці гэта стасункі, у якіх па-біблейску даруюцца правіны? Ці гэта гісторыя сапраўднай жарсці, што не ведае меж і не прабачае слабасці?» — паведамляе анатацыя спектакля.

Жанр стваральнікі спектакля вызначылі як «маліт-ва аб адолен-ні грахоў-ных звы… звычак»Гэта свядомая гульня з формай і сэнсам, якая з аднаго боку адсылае да чытання па складах, а з іншага – да сюжэта твора.

«Гэта не гісторыя пра тое, каго як завуць. Гэта — сустрэча з тым, што жыве ў кожным і, хутчэй за ўсё, кліча нас. Сустрэча з тым, ад чаго мы часам хаваем вочы. З тым, што нельга растлумачыць словамі — толькі адчуць», — анансуюць спектакль у сацсетках.

Спектакль з’яўляецца сумесным праектам тэатра з Цэнтрам беларускай драматургіі.

Кіраўніца Цэнтра беларускай драматургіі Анастасія Васілевіч напісала аб праекце: «Нам як Цэнтру беларускай драматургіі важна працаваць не толькі з п’есамі, а яшчэ і з інсцэніроўкамі беларускай класікі. Твор Элізы Ажэшкі – этапны для беларускай літаратуры. «Хама» ставілі не часта і зразумела чаму: складаная тэма, адчувальны містыцызм і нуарнасць. Ажэшка, як і іншыя аўтары пачатку XX стагоддзя, знаходзілася ў пошуку новай мовы і праблематыкі. Гэтым яе аповесць набліжаецца да «новай драмы» пачатку XXI ст., якая таксама прапануе новыя формы і пераасэнсаванне вечных тэм. Аднак «Хам» – гэта найперш гісторыя пра чалавека, яго выбар і пытанні, што ўзнікаюць час ад часу ў кожнага. Галоўнае з якіх: «А што гэта значыць – быць чалавекам?» Мы ведаем, што вера, любоў і міласэрнасць могуць выратаваць чалавецтва. Аднак часам жыццёвыя абставіны складваюцца так, што вера таксама становіцца выбарам, які патрабуе намаганняў.»

Эліза Ажэшка – пісьменніца, якая значную частку жыцця пражыла на Гродзеншчыне, пісала на польскай мове. У 1905 і 1909 гадах была намінавана на Нобелеўскую прэмію. Яе творчасць прасякнута асветніцкімі ідэямі, вылучаецца псіхалагізмам і глыбінёй характараў. Caмa нaзвa aпoвecцi «Хам» – гэтa вocтpы caтыpычны выпaд cyпpaць cacлoўнaй фaнaбэpыi шляxeцкix вяpxoў, якiя знявaжлiвa нaзывaлi пpocты нapoд «быдлaм», «xaмaмi», людзьмi нiжэйшaгa гaтyнкy. Haзвaй cвaйгo твopa пicьмeннiцa як бы нaгaдaлa ipaнiчнyю pэплiкy гepoя пaэмы Aдaмa Miцкeвiчa «Пaн Taдэвyш» Гepвaзiя aднocнa шляxeцкaгa эгaiзмy: «Xoць пaчaлicя людзi ўce з Aдaмa, cялянe, чyў, cвoй poд вядyць aд Xaмa…»

У красавіку і траўні пройдзе па два паказы гэтага спектакля, аднак квіткоў на іх ужо няма. У тэатры абяцаюць, што хутка пачнецца продаж квіткоў на чэрвень.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!