У продажы з’явіўся першы том збору твораў Кузьмы Чорнага

Збор твораў Кузьмы Чорнага запланаваны ў 12 тамах. Дагэтуль найбольш прадстаўнічым выданнем празаіка быў 8-тамовы збор твораў, што пабачыў свет 50 гадоў таму ў 1972-1975 гадах.

У першы том навукова каментаванага Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) увайшлі апавяданні 1921–1925 гадоў, паведамляе сайт выдавецтва “Беларуская навука”.

У плане выдання сацыяльна значнай літаратуры пазначаны наклад выдання: 1000 асобнікаў. Аб’ём першага тома – 519 старонак, каментары падрыхтавала Алеся Шамякіна.

Вось тут можна пачытаць знакаміты дзённік Чорнага, у якім апісваюцца апошнія месяцы яго жыцця, дзённік, які заканчваецца, пэўна, самай трагічнай фразай з гісторыі беларускай літаратуры.

Тут у вольным доступе яго тэксты.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.