У праекце бюджета на 2025 год на культуру зноў выдзелілі паўпрацэнта. А як справы ў нашых суседзяў?

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на наступны год.

На 2025 год на культуру вылучаць амаль 290 мільёнаў рублёў (289, 996 054 рублёў). У 2024 гэта сумма складала 217 мільёнаў.

З гэтай суммы на культуру і мастацтва вылучаць амаль 252 мільёны (251 938 536 рублёў), на кінематаграфію — 23 мільёны (23 149 454 рублёў).

Сумма, выдзеленая на культуру, як і ў ранейшыя гады, складае каля паўпрацэнта ад запланаванага агульнага артыкула расходаў рэспубліканскага бюджэту ў 50 млр рублёў (50 295 161 979 рублёў).

Многа гэта ці мала? Прыкладна столькі дзяржава выдаткоўвае на культуру і ў іншых еўрапейскіх краінах — ад 02, да 2,5 працэнтаў.

У суседняй Польшчы, напрыклад, на культуру выдзелілі крыху больш за 1% ад усіх планаваных расходаў на 2025 год, аднак сумма пры гэтым атрымліваецца не маленькая: 9 млрд 657,4 млн злотых (каля 8 млрд беларускіх рублёў, аднак варта ўлічыць, што насельніцтва Польшчы складае прыкладна 36,6 мільёнаў). Грошы плануюць накіраваць на праекты Міністэрства культуры і спадчыны: у бюджэце міністэрства будуць павялічаны сродкі, выдзеленыя на праграмы міністра, напрыклад, звязаныя з дамамі культуры і мастацкай адукацыяй. Гэты бюджэт таксама ўлічвае падвышэнне заробкаў у дзяржаўных установах культуры.

У суседняй Літве (насельніцтва складае прыкладна 2,859 млн) бюджэт на 2025 яшчэ не прыняты, аднак на 2024-ы на ўсю культурную сферу было выдзелена 431 мільёнаў еўра (каля 1,5 млрд беларускіх рублёў) — у тым ліку для фінансавання Міністэрства культуры і падначаленых яму ўстаноў культуры і мастацтва на 2024 год было запланавана 246,3 мільёнаў еўра, на Нацыянальныя ўстановы — 82,6 мільёнаў.

Лічбы ў суседніх краінах у некалькі разоў перавышаюць дзяржаўныя выдаткі на культуру ў Беларусі. Аднак галоўная праблема не ў гэтым: у Польшчы і Літве не назіраецца такой цэнтралізацыі дзяржаўнага кіравання, як у нашай краіне, дзе паслядоўна зачышчаецца прыватны сектар, у тым ліку — інстытут мецэнацтва. Прыватныя інстытуцыі і замежныя мецэнаты не змогуць уключыцца ў фінансаванне культурніцкіх праектаў, як гэта адбываецца, напрыклад, ва Украіне, дзе дзяржава ва ўмовах вайны выдзяляе на культуру яшчэ меншыя сродкі, чым у Беларусі, аднак пры гэтым там з’яўляюцца новыя выдавецтвы і ладзяцца міжнародныя мастацкія праекты, прэстыжныя тэатральныя і кінафестывалі.

А значыць культура ў Беларусі застанецца ў замкнёным коле дзяржаўнага рэпрэсіўнага рэгламентавання і дазіраванага выдзялення сродкаў. Аднак можна быць дакладна ўпэўненым, што на прапагандысцкія праекты грошы знойдуцца заўсёды.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!