У польскім Сейме адбылася канферэнцыя, прысвечаная дваццацігоддзю прыняцця Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і аб рэгіянальнай мове

Канферэнцыя пад назвай «20 гадоў Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і аб рэгіянальнай мове – гісторыя, функцыянаванне і будучыня» прайшла ў польскім Сейме. У ёй прынялі ўдзел і прадстаўнікі беларускай меншасці.

«Дзякуючы прыняццю 6 студзеня 2005 года Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і аб рэгіянальнай мове нацыянальныя і этнічныя меншасці ў Польшчы атрымалі інструменты для абароны сваёй ідэнтычнасці і прасоўвання культурнай спадчыны», — пішуць у паведамленні Сейма.

Аднак за 20 гадоў шмат што змянілася, сказаў Маршалак Сейму Шымон Галоўня. І паведаміў, што прапануе ўнесці ў закон невялікія папраўкі, што тычацца стварэння ў Сейме невялікага бюро, якое стане базай для працы прадстаўнікоў меншасцяў, парламенцкай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцяў, а таксама сумеснай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцяў. Такім чынам з’явіцца магчымасць замовіць юрыдычныя экспертызы ў юрыстаў гэтага бюро.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Падляшша: Ігар Лукашук, Яўген Чыквін і Эльжбета Фіёнік, а таксама Катажына Карыцка з Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, — піша «Рацыя».

Былі абмеркаваны патрэбы беларускай меншасці.

Прадстаўніца Фонду «Тутака» Настасся Суханосік расказала, што «ўсе, хто выступаў на той дыскусіі, казалі пра тое, што, каб меншасць далей вывучала сваю мову, патрэбна падтрымка не толькі Міністэрства замежных спраў, але і падтрымка Міністэрства адукацыі. І менавіта да прадстаўніка Міністэрства адукацыі было больш за ўсё пытанняў».

У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Томаш Семоняк і старшыня Камітэту нацыянальных і этнічных меншасцяў, дэпутат Ванда Навіцкая.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!