У горадзе Владава, які знаходзіцца побач і з украінскай, і беларускай межамі, штогод праводзіцца незвычайны літаратурны конкурс, піша «Радыё Рацыя».
Ён мае на мэце падтрымку і папулярызацыю мовы палешукоў. Згодна з умовай конкурсу, яго ўдзельнікі мусяць у польскім вершы выкарыстаць хаця б чатыры паляшуцкія словы.
Ідэю конкурсу прапанаваў мясцовы краязнаўца і літаратар Альдон Дзенцел, які і знайшоў такі незвычайны фармат выкарыстанне некалькіх слоў з паляшуцкай мовы ў польскіх вершах, каб нагадаць людзям, што такая мова існуе, каб яны праявілі сваё майстэрства, уключаючы яе ў сучасныя творы.
Вынікі конкурсу падвялі на 6-м міжнародным літаратурным фестывалі «Міжнародны літаратурны трохкутнік», у якім традыцыйна ўдзельнічаюць пісьменнікі з Польшчы, Беларусі і Украіны. Галоўным арганізатарам з’яўляецца Люблінскае аддзяленне саюза пісьменнікаў Польшчы.
У фестывалі ўдзельнічалі беларускія пісьменнікі, якія цяпер жывуць у Польшчы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram