Фестываль SONCAHRAJ. Фота: Аляксандр Васылюк
Фестываль SONCAHRAJ традыцыйна адбыўся на Беласточчыне ў дзвюх лакацыях. Ён пачаўся 12 чэрвеня на рынку Касцюшкі ў Беластоку.
У гэты дзень выступілі жаночы спеўны гурт BARVY (Гданьск), мужчынскі гурт KASARY (Варшава), танцавальны гурт дзяцей і моладзі PADLASKI WIANOK (Беласток).
13 чэрвеня свята працягнулася ў вёсцы Вілюкі (гміна Дубічы Царкоўныя). Сярод запрошаных гасцей былі BARVY (Гданьск), KASARY (Варшава), студыя фальклору падляшскіх беларусаў ŻEMERWA (Студзіводы).
У праграме фэсту — жывая інструментальная музыка, традыцыйныя спевы і супольны спеўны сход, а таксама — танцавальныя варштаты ды патанцоўкі.
Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ прэзентуе аўтэнтычныя беларускія гурты, а таксама розныя актыўнасці — традыцыйныя беларускія танцы і супольныя спевы. Ён ствараўся фондам TUTAKA з адмысловай мэтай — развіваць сапраўдную, несцэнічную беларускую культуру.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram