Купалле ў Сулах. Фота: сацсеткі
У «Вялікім Княстве Сула» сустрэлі адно з галоўных беларускіх традыцыйных святаў – Купалле. Тэматычныя пляцоўкі працавалі з 4 па 6 ліпеня і ўключалі два варыянты праграмы: дзённую і вячэрнюю.
З ранку да ночы прайшлі майстар-клас па пляценні вянкоў, абіранне Купалкі, купальскія традыцыі і гульні, урачыстае распальванне вогнішча, карагоды, пусканне вянкоў па вадзе, скокі праз вогнішча.
А ноччу 5 ліпеня адбылося факельнае шесце ад замкавага дворыка, пошук папараць-кветкі, абрадавае дзеянне «Спевы бараны» і міні-квэст «У пошуках папараць-кветкі».
Спяваць барану ці цягнуць барану па традыцыі трэба на ўзыходзе сонца, калі ўсе людзі пачынаюць спяваць, кожны сваю песню, але перад гэтым абавязкова трэба загадаць жаданне. І вось калі чалавек не саб’ецца і выканае песню гучна і зычна, да канца, то яго жаданне абавязкова спраўдзіцца.
Асноўная і першасная мэта – гэта рытуальнае праграмаванне і ўпарадкаванне году, асабістай і калектыўнай долі. Паводле фальклорных запісаў, такія абрадавыя песні спявалі, «каб была Купалка на будушчы год, каб было вясельле, каб былі хрэсьбіны, каб было жніво, каб было ўсё на будушчы год».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram