У палацы Горватаў у Нароўлі аднавілі дэкор атыку, страчаны за савецкім часам — фотафакт

Саўладальнік палаца Горватаў у Нароўлі апублікаваў у сацсетках здымак з чарговым этапам рэстаўрацыі палаца.

«Беларусь, Палац Горватаў у Нароўлі. Проста цяпер там ідзе шмат працаў, прыгожых вынікаў якіх яшчэ ня бачна. Але што паказаць — ёсць.

Фіналізацыя рэстаўрацыі атыку. Балюстрада, псеўдабалюстрада, поўная афарбоўка.

Гэта гістарычны момант, бо дэкор атыку быў цалкам страчаны яшчэ за савецкім часам.

Мы аднаўляем Палац у такім выглядзе, ў якім яго планавалі і будавалі гаспадары!», — напісаў Пётр Кузняцоў.

Нагадаем, што палац Горватаў быў выкуплены ў 2020 годзе ТАА «Над Прыпяццю», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Андрэй Горват, Аляксандр Баранаў і Пётр Кузняцоў. Цяпер адбываецца чарговы этап рэстаўрацыі будынка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram