У падтрымку беларускіх выдаўцоў у Варшаве правядуць кніжны маркет

Культура
Фота ілюстрацыйнае. Выдавецтва "Полацкія лабірынты" на Варшаўскім кніжным кірмашы / reform.news

5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, супраць якіх цяпер ідзе новая хваля рэпрэсій.

Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць «экстрэмісцкімі», унутры краіны — затрымліваюць. Мы жывём у эміграцыі, інтэгруемся, адкладаем «сваё» на потым — але культура не перажывае «потым», яна існуе толькі пакуль мы ў ёй ёсць.

«Давайце не дадзім ёй знікнуць і будзем падтрымліваць разам, нягледзячы ні на што», заклікаюць арганізатары.

Выдавецтвы-удзельнікі: «Мяне Няма», Янушкевіч, Kamunikat, Gutenberg Publisher, «Полацкія лабірынты», ARCHE, «АЧК-Беларусь».

Кніжны маркет пройдзе ў Karma Crew. Адрас: Al. 3 Maja 15. Пачатак у 15.00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.